Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ізноў затрымала арганізатара сэкс-вечарыны пад Менскам


Яго падазраюць у «гвалтоўных дзеяньняў сэксуальнага характару», паведамляюць у МУС.

Вячаслаў Казанаў — арганізатар сэкс-вечарыны ў Бараўлянах пад Менскам. Па інфармацыі МУС, 28 ліпеня міліцыя спыніла «дзейнасьць падпольнага бардэля». Падчас спэцапэрацыі ў катэджы затрымалі каля 30 чалавек.

Вячаслаў Казанаў, арганізатар вечарыны, неўзабаве быў адпушчаны. Але цяпер ён ізноў затрыманы.

«Па інфармацыі МУС і ў сувязі з наноў адкрытымі абставінамі, па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні гвалтоўных дзеяньняў сэксуальнага характару сышчыкамі затрыманы арганізатар сэкс-вечарынаў пад Менскам, — паведамляецца на афіцыйнай старонцы МУС у фэйсбуку. — Яму інкрымінуецца зьдзяйсьненьне гвалтоўных дзеяньняў падчас гэтых самых вечарынак. Мужчына быў раней асуджаны за згвалтаваньне, забойства, разбой, крадзяжы. Прававая ацэнка будзе дадзена супрацоўнікамі Сьледчага камітэту».

Міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў сэкс-вечарыны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG