Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як назваць аднаразовы плястыкавы посуд піць ваду


Толькі ня шклянкаю — яна шкляная. Кубкі, кварты, конаўкі, куфлі, а таксама чаркі й кілішкі — з чаго, што і колькі п’юць беларусы.

У перадачы:

01.10 — Што такое піць нагбом
01.48 — Калі беларусы пачалі піць з рыльца пляшкі
02.00 — Чым розьняцца чарка і кілішак
02.50 — Калі беларусы пілі куляўку і што гэта такое
03.00 — У чым у Беларусі некалі пілі моцныя напоі
03.45 — Колькі вадкасьці зьмяшчае кварта і чаму гэта сур’ёзна
04.10 — З чаго пілі піва ў часы Скарыны
05.30 — Як аўтар беларускай „Азбукі“ называе марозіва ў начыньні​

  • 16x9 Image

    Вінцук Вячорка

    Нарадзіўся ў Берасьці ў 1961. Як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху, пачынаючы з "Майстроўні" і "Талакі" 1980-х. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сымболіку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG