Дзясяткі баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава», якія 31 ліпеня здаліся аўганскім сілам, былі перавезеныя ў абгароджаную тэрыторыю ў Шыбарган, паўночнай правінцыі Джаўзджан, дзе іх цяпер утрымліваюць.
Карэспандэнты ўкраінскай службы Радыё Свабода зьнялі відэа 2 жніўня 2018 году непасрэдна ўнутры бараку.
Як паведаміла агенцтва Pajhwok, кіраўнік рэгіянальнай ячэйкі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Маўлаві Хабіба Рахман і каля 200 баевікоў здаліся урадавым войскам на поўначы Аўганістану.
Капітуляцыя ісламістаў стала магчымай у выніку спэцаперацыі Кабула ў правінцыях Джаўзджан і Нангархар.
Баевікі перадалі вайскоўцам ўсю наяўную ў іх зброю і боепрыпасы, а таксама вайсковую тэхніку.
Групоўка «Ісламскай дзяржавы» зьявілася на поўначы Аўганістану вясной 2013 году. Паступова экстрэмісты захапілі два паветы Дарзаб і Куштэпа ў правінцыі Джаўзджан, выцесьніўшы з гэтых тэрыторый мясцовыя атрады радыкальнага руху «Талібан».