Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць чалавек загінулі ў выніку беспарадкаў у Зымбабвэ пасьля выбараў


Шэсьць чалавек загінулі ў выніку сутыкненьняў вайскоўцаў з пратэстоўцамі ў сталіцы Зымбабвэ, Харарэ. Пра гэта паведаміла агенцтва France Presse. Раней прадстаўнікі паліцыі пацьвярджалі гібель трох чалавек.

Беспарадкі ў Зымбабвэ адбываюцца на фоне падліку галасоў на прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах. На вуліцы Харарэ выйшлі праціўнікі дзейнага прэзыдэнта Эмэрсана Мнангагві. Як паведамляе агенцтва Reuters, дэманстранты падпальвалі шыны і кідалі камяні ў будынкі. Улады ў адказ накіравалі ў сталіцу вайсковую тэхніку.

Супраць пратэстоўцаў ужылі сьлезацечны газ і вадзяныя гарматы. Прадстаўнікі Эўразьвязу асудзілі гвалт у Харарэ. Брусэль заклікаў улады Зымбабвэ праявіць стрыманасьць, а дэманстрантаў — паважаць законы.

Сутыкненьні ў Харарэ пачаліся пасьля таго, як мясцовая выбарчая камісія апублікавала папярэднія вынікі выбараў у Нацыянальную асамблею. Кіруючая партыя атрымала большасьць месцаў у зымбабвійскім парлямэнце. Афіцыйныя вынікі выбараў прэзыдэнта дагэтуль не абвешчаныя. Апазыцыя абвінавачвае ўлады ў тым, што яны зацягваюць выбарчы працэс з мэтай падтасоўкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG