Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія ўлады патлумачылі, чаму перайменавалі прыпынак «вуліца Кастуся Каліноўскага»


Памятная дошка Кастусю Каліноўскаму на вуліцы Каліноўскага, 55 у Менску
Памятная дошка Кастусю Каліноўскаму на вуліцы Каліноўскага, 55 у Менску

Менскія пасажыры гарадзкага транспарту заўважылі, што замест звыклага прыпынку «вуліца Кастуся Каліноўскага» зьявіўся іншы — «вуліца Шырокая».

У дзяржаўным прадпрыемстве «Сталічны транспарт і сувязь» Свабодзе патлумачылі, што схаванага сэнсу тут шукаць ня трэба, бо адбылося толькі ўпарадкаваньне назваў — на невялікай плошчы знаходзілася некалькі прыпынкавых пунктаў з аналягічнай назвай.

«Рашэньне выклікана адным: зьменшыць колькасьць дубляваньняў у назвах прыпынкаў, — сказалі Свабодзе у офісе ўстановы. — Скажам, прыпынак Каліноўскага, які ад 1 жніўня перайменавалі, потым з аналягічнай назвай уздоўж Лагойскага тракту ў бок кальцавой дарогі, на скрыжаваньні Кедышкі і Сядых, а таксама дыспэтчарская станцыя Каліноўскага. У раёне кілямэтру некалькі прыпынкаў маюць адну і тую ж назву. Калі, напрыклад, рухаецца 37-ы маршрут на Карбышава, спачатку аб’яўляюць Каліноўскага, а праз тры прыпынкі — ДС Каліноўскага».

На сайце транспартнай арганізацыі адзначаецца, што назва «Каліноўскага» захаваецца для прыпынкаў у раёне скрыжаваньняў вуліц Каліноўскага, Кедышкі і Сядых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG