Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя СМІ ў Беларусі заканадаўча абавязалі ствараць матэрыялы на замову дзяржорганаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўныя СМІ ў Беларусі будуць ствараць матэрыялы на замову дзяржорганаў.

Гэта прадугледжана дапаўненьнямі ва ўказ прэзыдэнта ад 17 траўня 2011 году № 192 «Аб падтрымцы асобных сродкаў масавай інфармацыі і некаторых арганізацый».

Адпаведны ўказ № 299 апублікаваны 2 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумэнт удакладняе палажэньне аб правядзеньні дзяржаўнай палітыкі праз дзяржаўныя СМІ.

«Пад правядзеньнем дзяржаўнай палітыкі праз сродкі масавай інфармацыі маецца на ўвазе стварэньне рэдакцыямі на замову дзяржаўных органаў інфармацыйных паведамленьняў і (або) матэрыялаў, тэле- і (або) радыёперадач, накіраваных на забесьпячэньне дзяржаўных і грамадзкіх інтарэсаў, а таксама іх распаўсюд праз сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку з выкарыстаньнем глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт», — тлумачыцца ў дакумэнце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG