Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перагрэты гаджэт у багажным адсеку самалёту можа прывесьці да пажару, — авіяцыйныя ўлады ЗША


Ліціевыя батарэйкі.
Ліціевыя батарэйкі.

Адна перагрэтая літыевая батарэйка ў багажным адсеку можа прывесьці да некантралюемага пажару, зь якім ня здольная справіцца супрацьпажарная сыстэма самалётаў. Пра гэта паведамляе Фэдэральнае кіраваньне грамадзянскай авіяцыі ЗША пасьля правядзеньня тэстаў.

Раней лічылася, што агонь ад перагрэтай літыевай батарэйкі — напрыклад, у ноўтбуку, здадзенага ў багаж — зможа патушыць вогнеўстойлівы газ. Гэтая супрацьпажарная сыстэма ўсталяваная ва ўсіх грамадзянскіх самалётах.

Але новыя тэсты паказалі, што вогнеўстойлівы газ ня можа патушыць пажар ад літыевай батарэйкі, але не дазваляе яму распаўсюджвацца на іншыя матэрыялы, напрыклад, адзеньне. Пры гэтым у выпадку кантакту з аэразолямі яны могуць падарвацца і прывесьці да некантралюемага агню. Сыстэма з такім пажарам не справіцца.

Літыевыя батарэйкі выкарыстоўваюцца для зарадкі многіх гаджэтаў, нягледзячы на тое, што яны прадстаўляюць пэўную рызыку. Вялікія партыі перазараджаемых літыевых батарэек, напрыклад, забаронена перавозіць самалётамі.

Летась Арганізацыю па міжнароднай грамадзянскай авіяцыі прасілі забараніць перавозіць гаджэты, большыя за мабільныя тэлефоны ў багажы. Пэтыцыя была адхіленая.

Спэцыялісты раяць перавозіць усё гаджэты зь літыевымі батарэйкамі ў ручной паклажы. Нягледзячы на тое, што рызыка пажару ўсё роўна існуе, яго значна лягчэй патушыць. У экіпажа самалёту няма доступу да багажнага адсеку падчас палёту, таму ў выпадку пажару яны павінны спадзявацца на супрацьпажарную сыстэму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG