Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране другі дзень адбываюцца антыўрадавыя пратэсты


Пратэсты ў Ісфахане

Некалькі сотняў іранцаў правялі другі дзень антыўрадавых вулічных пратэстаў у трэцім па велічыні горадзе Ірану — Ісфахане. Пратэсты выкліканыя абурэньнем з нагоды эканамічных праблем краіны, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Жыхары Ісфахану, як вынікае з відэакліпаў, заяўляюць, што пратэстуюць супраць рэзкага павышэньня цэн на імпартную прадукцыю, а таксама супраць бядноты і беспрацоўя.

Акрамя таго, прынамсі тысяча іранцаў далучылася да антыўрадавых пратэстаў у горадзе Карадж, непадалёк ад Тэгерану, у аўторак увечары, згодна з інфармацыяй пэрсыдзкай службы «Голасу Амэрыкі». Гэта публічная акцыя таксама праходзіла пад лёзунгамі незадаволенасьці эканамічнай палітыкай уладаў.

У гэтым годзе ў Іране неаднаразова праходзілі розныя вулічныя пратэсты з удзелам сотняў, а часам і тысяч людзей. Пратэстоўцы абвінавачваюць улады і бізнэс-лідэраў у безгаспадарчасьці, карупцыі і ўціску. Кіраўніцтва Ірану адмаўляе, што пратэсты зьвязаныя з аб’ектыўнымі ўнутранымі праблемамі, і абвінавачвае ў беспарадках замежных «ворагаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG