Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у Беларусі пачалася справа «польскіх шпіёнаў»


Польскія байкеры ў межах мотапрабегу па месцах, дзе нявінна загінулі палякі ў Літве, Беларусі, Украіне й Расеі, наведалі Курапаты. 2010

Падзеі 2 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 жніўня 1937 году ў Беларусі пачаліся масавыя арышты і вынішчэньне так званых «польскіх шпіёнаў» — грамадзянаў польскай нацыянальнасьці. За год было арыштавана каля 16 тысяч такіх «шпіёнаў». Зь іх 14 тысяч расстралялі.

Таксама ў гэты дзень

1914 — расейскі імпэратар Мікалай ІІ сваім маніфэстам абвясьціў аб вайне зь Нямеччынай.

1914 — у Баранавічах разьмешчана Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сілаў Расейскай імпэрыі.

1990 — войскі Іраку ўварваліся ў Кувэйт.

У гэты дзень нарадзіліся

1549 — нарадзіўся Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, падарожнік, мэмуарыст. У 1582-1584 зьдзейсьніў падарожжа ў Ерусалім. Убачанае і перажытае ён запісаў у эпічнай «Пэрэгрынацыі, або Паломніцтве ў Сьвятую зямлю», якая ўпершыню выйшла ў сьвет на лаціне ў 1601 годзе.

У памяці

1833 — у Горадні пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Міхала Валовіча, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гг., кіраўнік сялянскага паўстаньня на Слонімшчыне (1833). Валовіч быў заўзяты прыхільнік утапічнага сацыялізму і ў сваіх марах бачыў Беларусь рэспублікай.

1976 — памёр Фрыц Лянг, нямецкі сцэнарыст, кінарэжысэр, актор і прадусар аўстрыйскага паходжаньня, заснавальнік нямецкага экспрэсіянізму ў кіно ў міжваенны пэрыяд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG