Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўводзяць санкцыі супраць двух турэцкіх міністраў


Амэрыканскі пастар Эндру Брансан.

Злучаныя Штаты ўводзяць санкцыі супраць міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў Турэччыны, паведамляе выданьне The Wall Street Journal са спасылкай на прэс-сакратарку Белага дому Сару Сэндэрс.

Прычына санкцыяў — адмова турэцкіх уладаў вызваліць амэрыканскага пастара Эндру Брансана, які знаходзіцца пад арыштам у гэтай краіне.

26 ліпеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША увядуць супраць Турэччыны «вялікія санкцыі» за працяглае затрыманьне пастара Брансона, «вялікага хрысьціяніна, сем’яніна і выдатнага чалавека».

Брансан, які працаваў у Турэччыне больш за 20 гадоў, быў заключаны ў турму ў 2016 годзе і абвінавачаны ў тэрарызьме, шпіянажы і дапамозе групоўкам, якія, паводле турэцкіх уладаў, удзельнічалі ў няўдалым вайсковым перавароце.

Брансан утрымліваўся пад вартай да 25 ліпеня. Затым яго перавялі пад хатні арышт. Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што перавод пастара пад хатні арышт зьяўляецца недастатковай мерай і што яму павінна быць дазволена пакінуць Турэччыну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG