Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя: Загадчыца Duty Free прысвоіла 15 000 эўра сваіх пакупнікоў


Беларуска-польская мяжа, ілюстрацыйнае фота
Беларуска-польская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Паводле УУС Горадзенскага аблвыканкаму, загадчыца аднаго з Duty Free ўдзельнічала ў схеме прысваеньня грошай пакупнікоў. Схема працавала 4 гады, за гэты час загадчыца прысвоіла 15 000 эўра.

Што за схема?

У 2014 годзе ў краме Duty Free увялі дысконтную сыстэму. Прадавец удакладняў у пакупнікоў, ці мелі яны дысконтную картку. Калі карткі не было, прадавец браў сваю картку, аформленую на іншага чалавека, і незаўважна праводзіў яе па тэрмінале. Пакупніку выдавалася рэшта бязь зьніжкі, а розьніцу забіралі з касы, сьцьвярджае сьледзтва.

У дачыненьні да заведуючай завялі крымінальная справа паводле арт. 211. Артыкул прадугледжвае:

  • ад 3 да 12 гадоў турмы;
  • канфіскацыя маёмасьці;
  • пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG