Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўпершыню падрыхтавалі закон «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Законапраект, які распрацавала Міністэрства ўнутраных спраў, ужо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі ведамствамі. Цяпер ён знаходзіцца ва ўрадзе, які валодае правам заканадаўчай ініцыятывы. Дакумэнт можа быць разгледжаны на восеньскай сэсіі Палаты прадстаўнікоў.

Пра гэта 1 жніўня паведаміў журналістам супрацоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, палкоўнік Сяргей Красуцкі.

Чатыры навэлы новага закону

Цяпер праблема хатняга гвалту ўваходзіць у закон «Аб асновах дзейнасьці ў прафіляктыцы правапарадку». Але шмат якія пытаньні застаюцца па-за рамкамі гэтага нарматыўна-працэсуальнага акту. Вось таму і патрэбен новы заканадаўчы акт.

У ім ёсьць чатыры галоўныя навэлы:

  1. Пашыраецца кола асобаў, на якіх распаўсюджваецца закон. Калі цяпер ён распаўсюджваецца толькі на мужа і жонку, а таксама дзяцей, якія жывуць разам з бацькамі, то маецца на ўвазе, што закон будзе распаўсюджвацца і на былых мужа і жонку, і на дзяцей, якія сумесна пражываюць з бацькамі.
  2. Акрамя фізычна-псыхалягічнага і сэксуальнага гвалту ўводзіцца новая форма гвалту — эканамічны.
  3. Аддаецца прыярытэт прафіляктыцы.
  4. Уводзіцца агульнанацыянальны каардынатар праграмы барацьбы з гвалтам — Міністэрства ўнутраных спраў.

Трывожная статыстыка

Паводле Сяргея Красуцкага, штогод у органы міліцыі паступае каля 120 тысяч паведамленьняў пра хатні гвалт — гэта кожнае дзясятае паведамленьне, якое фіксуе міліцыя. Кожны трэці з загінулых у Беларусі гіне ў выніку хатняга гвалту. Штогод такіх ахвяраў больш за 100.

Кожнае другое дзіця ў Беларусі становіцца ахвярай гвалту ў школе. ІНФАГРАФІКА

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG