Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы выжылі ўсе пасажыры і экіпаж самалёта, які разьбіўся пры ўзьлёце


Дым над месцам падзеньня самалёта каля аэрапорту Дуранга, Мэксыка, 31 ліпеня 2018 году
Дым над месцам падзеньня самалёта каля аэрапорту Дуранга, Мэксыка, 31 ліпеня 2018 году

Выжылі ўсе 103 чалавекі, якія знаходзіліся на борце самалёта, што разьбіўся ў Мэксыцы: 88 дарослых пасажыраў, дзевяць непаўналетніх, двое немаўлят і чатыры чальцы экіпажу.

«На гэты момант у нас няма паведамленьняў пра загінулых. Мы працуем з адпаведнымі органамі для аказаньня мэдыцынскай дапамогі пасажырам і экіпажу», — гаворыцца ў паведамленьні авіякампаніі ў Twitter.

Зь месца здарэньня паведамляюць пра дзясяткі траўмаваных, агенцтва Reuters піша пра 85 пацярпелых. Паводле Reuters, Агенцтва грамадзянскай абароны краіны сказала, што 37 чалавек былі шпіталізаваныя, а аддзел аховы здароўя штату паведаміў, што два пасажыры знаходяцца ў крытычным стане. Астатнія пасажыры атрымалі лёгкія раненьні.

Самалёт авіякампаніі Aeromexico, які днём 31 ліпеня паводле мясцовага часу (пад поўнач 1 жніўня паводле менскага часу) выконваў рэйс па маршруце Дуранга — Мэхіка, упаў неўзабаве пасьля ўзьлёту.

У аэрапорце мэксыканскага горада Дуранга, спасылаючыся на папярэднія справаздачы, патлумачылі катастрофу дрэннымі ўмовамі надвор’я.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG