Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрыемствы больш ня мусяць прадаваць частку валютнай выручкі


Фота ©Shutterstock

Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы.

Да сёньня прадпрыемствы былі абавязаныя прадаваць 10% сваёй валютнай выручкі. Падчас валютнага крызісу 2014 году норма абавязковага продажу сягала 50%.

З паведамленьня прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі вынікае, што адмена абавязковага продажу часткі валютнай выручкі мае паспрыяць

  • паляпшэньню інвэстыцыйнага клімату
  • паляпшэньню ўмоваў вядзеньня бізнэсу ў Беларусі
  • павышэньню канкурэнтаздольнасьці беларускіх экспартэраў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG