Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША: на ракетабудаўнічым заводзе ў Паўночнай Карэі зафіксаваная актыўнасьць


Амэрыканскія спадарожнікі-шпіёны зафіксавалі актыўнасьць на паўночнакарэйскім заводзе, дзе раней былі пабудаваныя першыя ў краіне міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты, здольныя дасягнуць ЗША.

Агенцтва Reuters паведамляе, спасылаючыся на ананімныя крыніцы, што на фота і інфрачырвоных здымках відаць, як на тэрыторыю заводу заяжджаюць і выяжджаюць аўтамабілі. Але наконт стадыі магчымага будаўніцтва ракет па здымках меркаваць нельга.

Газэта Washington Post, спасылаючыся на свае крыніцы, піша, што Паўночная Карэя працуе над распрацоўкай як мінімум адной, а, магчыма, і дзьвюх МБР на вадкім паліве.

У чэрвені спадарожнік зьняў мадэрнізацыю ядзернага цэнтру ў Паўночнай Карэі.

12 чэрвеня адбылася гістарычная сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, па выніках якой лідэры падпісалі супольны «ўсёабдымны дакумэнт». Згодна зь ім лідэр КНДР пацьвердзіў намер забясьпечыць «поўную дэнуклеарызацыю» Карэйскага паўвострава і «доўгі і трывалы мір», а прэзыдэнт ЗША — «гарантыі бясьпекі» Паўночнай Карэі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG