Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне выявілі «сьпісы ворагаў» правых экстрэмістаў


Суд у справе «Нацыянал-сацыялістычнага падпольля», Мюнхен, 11 ліпеня 2018 году

Правыя экстрэмісты ў Нямеччыне стварылі "сьпісы ворагаў", у якія ўвайшлі больш за 25 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляюць нямецкія СМІ са спасылкай на фэдэральны ўрад.​ Супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі сьпісы з пазначэньнем пашпартных дадзеных, адрасоў і тэлефонаў падчас ператрусаў і затрыманьняў прадстаўнікоў праварадыкальных рухаў.

У прыватнасьці, сьледчыя ў справе нэанацыстаў з «Нацыянал-сацыялістычнага падпольля» выявілі сьпісы з 10 тысяч прозьвішчаў. Самы вялікі пералік дадзеных быў знойдзены пры ператрусе ва ўдзельнікаў праваэкстрэмісцкай групы «Паўночны крыж».

Паводле дадзеных СМІ, адзінага сьпісу асоб, якім пагражае небясьпека з боку экстрэмістаў, няма. Пачынаючы з 2011 году нямецкія ўлады папярэдзілі толькі трох палітыкаў, прозьвішчы якіх уключаныя ў «сьпісах ворагаў». Пры гэтым Фэдэральнае ведамства па крымінальных справах праінфармавала ўлады фэдэральных зямель пра наяўнасьць сьпісаў. Ва ўрадзе ўдакладнілі, што менавіта зямельныя ведамствы нясуць адказнасьць за інфармаваньне патэнцыйных ахвяраў экстрэмістаў аб небясьпецы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG