Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Алега Сянцова не пусьцілі сьвятара


Алег Сянцоў
Алег Сянцоў

Начальнік Упраўленьня фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў па Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расеі адмовіў япіскапу Апостальскай праваслаўнай царквы ў сустрэчы са зьняволеным Алегам Сянцовым.

Паводле айца Грыгорыя (Міхнова-Вайтэнка), палкоўнік Новікаў сустрэў яго вельмі ласкава — да таго часу, пакуль не даведаўся, з кім менавіта зь зьняволеных хацеў бы сустрэцца сьвятар. Пасьля гэтага Новікаў зьмяніўся ў твары і заявіў, што ня бачыць мэтазгоднасьці ў сустрэчы айца Грыгорыя зь Сянцовым. Япіскап адзначыў, што яго «спробы заклікаць да закону, розуму, сумленьня і літасьці ні да чога не прывялі».

Паводле дзейнага крымінальна-выканаўчага кодэксу Расеі, «да асуджаных на іх просьбу запрашаюцца сьвятары, якія належаць да зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку рэлігійных аб’яднаньняў, на выбар асуджаных. Асабістыя сустрэчы даюцца без абмежаваньня іх колькасьці працягласьцю да дзьвюх гадзін кожная».

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме. Сваю віну ён не прызнае. 14 траўня ён абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем выпусьціць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязьняў, якую трымае 79-ы дзень. Сянцоў неаднаразова заяўляў, што будзе трымаць яе «да канца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG