Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будуць судзіць сутэнэра з Ізраілю, які вывозіў у сэксуальнае рабства беларусак


Ілюстрацыйнае фота

Грамадзянін Ізраілю, арыштаваны ў рамках міжнароднай апэрацыі супраць гандляроў людзьмі, вывез пяць маладых беларусак у Ізраіль для заняткаў прастытуцыяй.

Ягонымі ахвярамі сталі яшчэ жанчыны з Расеі і Ўкраіны. Гэта высьветлілася падчас расьсьледаваньня крымінальнай справы, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч.

Казакевіч сказаў, што сутэнэр арыштаваны і судзіць яго будуць у Беларусі, паколькі ён і ягоная жонка займаліся ў Беларусі бізнэсам. Яны мелі від на жыхарства. Іхная маёмасьць арыштаваная.

Супольнымі намаганьнямі беларускай міліцыі і ізраільскай паліцыі абясшкодзілі міжнародную групу зь пяці грамадзянаў Беларусі і аднаго грамадзяніна Ізраілю, якія пастаўлялі беларускіх дзяўчат у Ізраіль. Таксама сёлета перакрылі каналы пастаўкі «жывога тавару» зь Беларусі ў Турэччыну і Грэцыю.

Апошнім часам гандаль людзьмі выйшаў на другое месца паводле прыбыткаў у крымінальным сьвеце, склаў летась 32 млрд даляраў і адцясьніў на трэцяе месца нелегальны гандаль зброяй. Цяпер продаж людзей у сучаснае рабства саступае ў прыбытках толькі наркатрафіку.

Сэксуальнае рабства беларусаў у 7 разоў часьцейшае за працоўнае, — МУС

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG