Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прыгразіў спыніць працу ўраду, калі дэмакраты не дадуць яму будаваць Сьцяну


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю прыгразіў прыпыніць працу ўраду краіны, калі кангрэсмены-дэмакраты будуць працягваць перашкаджаць рэалізацыі яго плянаў у барацьбе супраць нелегальнай іміграцыі.

«Я гатовы спыніць працу ўраду, калі дэмакраты не дадуць нам дастаткова галасоў для забесьпячэньня бясьпекі на межах. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра будаўніцтва Сьцяны!» — запісаў прэзыдэнт у Twitter.

Ён заклікаў зьмяніць дзейную ў ЗША сыстэму, каб забясьпечыць прыбыцьцё ў краіну тых імігрантаў, якія могуць прынесьці рэальную карысьць. «Нам трэба, каб у нашу краіну прыбывалі цудоўныя людзі», — растлумачыў Трамп.

Барацьба супраць нелегальнай іміграцыі рэгулярна выклікае спрэчкі паміж Трампам і дэмакратамі, якія лічаць яго прапановы занадта радыкальнымі і неэфэктыўнымі.

Аднак у шэрагу выпадкаў Трамп і яго прыхільнікі могуць разьлічваць на дапамогу некаторых кангрэсмэнаў ад Дэмакратычнай партыі. Асабліва гэта важна ў Сэнаце, дзе ў рэспубліканцаў вельмі малая колькасная перавага над дэмакратамі.

Звычайна да кампрамісаў з адміністрацыяй Трампа схільныя кангрэсмены-дэмакраты, якія прадстаўляюць штаты, дзе пазыцыі прэзыдэнта вельмі моцныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG