Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВМС Ізраілю перахапілі флягман «флятыліі свабоды»


У ізраільскіх прыбярэжных водах ВМС Ізраілю перахапілі замежны карабель, які ўдзельнічаў у прарыве марской блякады сэктару Газы. Прэс-служба Арміі абароны Ізраілю падкрэсьліла, што вадаплаў арыштаваны паводле міжнароднага марскога права.

«Вайскоўцы ВМС далі зразумець экіпажу, што яны парушаюць міжнароднае заканадаўства. Пры гэтым, калі яны хочуць аказаць дапамогу жыхарам сэктару Газы, могуць перадаць гуманітарны груз праз порт у Ашдодзе», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле армейскай прэс-службы, вайскоўцы ВМС не сустрэлі супраціву. Апэрацыя прайшла без інцыдэнтаў. Вадаплаў дастаўлены ў порт Ашдод.

Раней «Міжнародны камітэт прарыву блякады» заявіў, што вайскова-марскія сілы Ізраілю перахапілі рыбалоўную шхуну «Аль-Аўда», якая ішла пад сьцягам Нарвэгіі і накіроўвалася да ўзьбярэжжа сэктару Газы.

Паводле зьвестак РИА Новости, на борце вадаплаву знаходзіліся 22 чалавекі — экіпаж і прапалестынскія актывісты з 16 дзяржаваў, а таксама мэдыкамэнты на суму 13.000 эўраў. Калі шхуна падышла на 50 міляў да Газы, ізраільцяне запатрабавалі ад яе спыніцца, прыгразіўшы ўжыцьцём сілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG