Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце асуджаныя на сьмерць 75 чалавек, у тым ліку лідэры «Братоў-мусульманаў»


Прыхільнік "Братоў-мусульманаў" з партрэтам зьвергнутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі. Каір, 25 студзеня 2015 году. Архіўнае фота.
Прыхільнік "Братоў-мусульманаў" з партрэтам зьвергнутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі. Каір, 25 студзеня 2015 году. Архіўнае фота.

У Эгіпце асуджаныя да сьмерці 75 членаў ісламісцкага руху «Браты-мусульмане». 41 зь іх знаходзіцца пад арыштам, 31 чалавеку прысуд вынесены завочна.

Рашэньне суду прадстаўлена на зацьвярджэньне вярхоўнаму муфцію Эгіпту. Усе асуджаныя былі абвінавачаныя ў злачынствах, учыненых у дні пратэстных сутыкненьняў з паліцыяй — пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Мухамэда Мурсі ў 2013 годзе.

Усяго ва ўдзеле ў нелегальных пратэстах у жніўні 2013 году і зьвязаных зь імі злачынствах, такіх, як забойства і вандалізм, абвінавачваюцца больш за 700 чалавек. Наступнае пасяджэньне суда па гэтай справе адбудзецца ў верасьні 2018 году.

У ходзе сутыкненьняў паліцыі з пратэстоўцамі ў Эгіпце ў жніўні 2013 году, паводле зьвестак праваабарончай арганізацыі Amnesty International, былі забітыя больш за 800 дэманстрантаў. Улады краіны паведамляюць пра больш за 40 загінулых паліцэйскіх і сьцьвярджаюць, што многія з пратэстоўцаў былі ўзброены.

Пратэсты пачаліся пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Мухамеда Мурсі, які ўваходзіў у шэрагі «Братоў-мусульман» — асноўны палітычнай сілы эгіпэцкіх ісламістаў. У верасьні 2013 году дзейнасьць руху была прызнана ў Эгіпце незаконнай, яго маёмасьць і нерухомасьць былі канфіскаваныя. Праз некалькі месяцаў эгіпэцкі ўрад прызнаў «Братоў-мусульман» тэрарыстычнай групоўкай.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» назвала судовы працэс надзвычай несправядлівым, адзначыўшы, што ён парушае канстытуцыю Эгіпту.

Мухамэд Мурсі, цесна зьвязаны з ісламісцкай арганізацыяй «Браты-мусульмане», знаходзіўся ва ўладзе ў краіне каля году.

Тыдзень таму вярхоўны муфтый ухваліў сьмяротны прысуд экс-прэзыдэнту Мухамэду Мурсі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG