Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўкі акцызаў на бэнзін могуць быць зьніжаныя на 25%. Ці патаньнее паліва? 


Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі прапануюць у 2019 годзе панізіць стаўкі акцызаў на бэнзін і дызэльнае паліва на 25% у параўнаньні з узроўнем, які дзейнічае з 1 ліпеня да 31 сьнежня сёлета. Гэта прадугледжана праектам закону «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь».

Стаўку акцызу на бэнзін прапануецца вызначыць у памеры 435,08 рубля за 1 тону (цяпер 580,11 рубля), на бэнзін клясу 5 — 252,59 рубля за 1 тону (336,79 рубля), на дызпаліва — 187,05 рубля за 1 тону (249,4 рубля), на дызпаліва кляса 5 — 138,33 рубля за 1 тону (184,44 рубля).

Стаўкі акцызаў на біядызэль і звадкаваны вуглевадародны газ прапануецца захаваць на ўзроўні другога паўгодзьдзя 2018 году.

Як нагадвае партал Tut.by, у Міністэрстве фінансаў раней не выключалі магчымасьці адмовіцца ад зьбіраньня акцызаў на бэнзін і дызэль, каб захаваць прымальны для эканомікі і насельніцтва ўзровень розьнічных цэнаў на паліва.

Якім чынам гэта адаб'ецца на коштах на АЗС, не гаворыцца. Але, як паведамляе Мінфін Беларусі, гэта адзін з кампэнсацыйных захадаў дзеля эфэктыўнасьці нафтаперапрацоўкі Беларусі ва ўмовах завяршэньня Расеяй «падатковага манэўру» у нафтавай галіне.

Што да іншых падакцызных тавараў, то стаўкі, наадварот, мяркуецца падвысіць. Гэта тычыцца перадусім цыгарэтаў усіх цэнавых дыяпазонаў і натуральных вінаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG