Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя вярнула ЗША парэшткі часоў Карэйскай вайны


Пашэшткі амэрыканскіх салдатаў вярнуліся ў ЗША
Пашэшткі амэрыканскіх салдатаў вярнуліся ў ЗША

Дакладная колькасьць вывезеных парэшткаў не называецца, але вядома, што ў гэтай вайне Злучаныя Штаты страцілі целы каля 5300 вайскоўцаў у лягерах для ваеннапалонных і на месцах бітваў.

Паўночная Карэя вярнула парэшткі меркавана амэрыканскіх салдатаў, якія ваявалі ў пачатку Карэйскай вайны, паведамляе BBC са спасылкай на свайго карэспандэнта ў Сэуле.

Факт таксама пацьвердзіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваім твітэры. Паводле ягонай інфармацыі, самалёт вылецеў з Пхэньяну на вайсковую базу ў Асане, Паўднёвая Карэя. Там 1 жніўня пройдзе ўрачыстая цырымонія. Трамп падзякаваў кіраўніку КНДР Кім Чэн Ыну.

Незразумела, ці ўсё астанкі належаць амэрыканскім салдатам — для гэтага будуць праводзіцца экспэртызы. Дакладная колькасьць вывезеных парэшткаў не называецца.

Агулам у Карэйскай вайне Штаты страцілі целы каля 5300 вайскоўцаў на месцах бітваў і ў лягерах для ваеннапалонных. Паводле зьвестак Пэнтагону, паўночнакарэйскія чыноўнікі паказалі ў мінулым, што ў іх ёсьць парэшткі 200 вайскоўцаў ЗША.

Аб рэпатрыяцыі парэшткаў лідэры ЗША і КНДР дамовіліся падчас саміту ў Сынгапуры ў чэрвені.

Што варта ведаць пра саміт лідэраў ЗША і КНДР

***

Карэйская вайна — канфлікт паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй, які доўжыўся з 25 чэрвеня 1950 па 27 ліпеня 1953 году (хоць афіцыйнага заканчэньня вайны абвешчана не было).

Часта гэты канфлікт часоў халоднай вайны разглядаецца як апасродкаваная вайна паміж ЗША зь іх саюзьнікамі і сіламі КНР і СССР. У склад паўночнай кааліцыі ўваходзілі: Паўночная Карэя і яе ўзброеныя сілы; кітайская армія (паколькі афіцыйна лічылася, што КНР у канфлікце не ўдзельнічала, рэгулярныя кітайскія войскі фармальна лічыліся злучэньнямі так званых «кітайскіх народных добраахвотнікаў»); СССР, які таксама афіцыйна ня ўдзельнічаў у вайне, але шмат у чым ўзяў на сябе яе фінансаваньне, а таксама забесьпячэньне кітайскіх войскаў. З боку Поўдня ў вайне бралі ўдзел Паўднёвая Карэя, ЗША, Вялікая Брытанія, Аўстралія і шэраг іншых краінаў у складзе міратворчых сілаў ААН.

ЗША ўжо вярталі частку парэшткаў паміж 1990-м і 2005 годам, але пасьля таго, як Пхэньян пачаў актыўна распрацоўваць ядзерную зброю, праграму рэпатрыяцыі згарнулі.

Паводле зьвестак Пэнтагону, паўночнакарэйскія чыноўнікі паказалі ў мінулым, што ў іх ёсьць парэшткі 200 вайскоўцаў ЗША. Больш за 36500 салдатаў ЗША загінулі ў выніку канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG