Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэзыдэнта Армэніі хочуць арыштаваць за здушэньне пратэстаў


Робэрт Качар'ян

Службы бясьпекі Армэніі вылучылі супраць былога прэзыдэнта краіны Робэрта Качар'яна абвінавачаньне ў «зрынаньні канстытуцыйнага ладу» у сувязі зь ягоным загадам здушыць пратэсты апазыцыі ў 2008 годзе. Тады загінулі 10 пратэстоўцаў, каля 200 былі параненыя.

Спэцыяльная сьледчая служба Армэніі 26 ліпеня дапытала Качар'яна і зьвярнулася да суду ў Ерэване з запытам, каб былога прэзыдэнта ўзялі пад варту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG