Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раналду вызваляць ад турмы, але ён заплаціць штраф 19 мільёнаў эўра


Крыштыяну Раналду
Крыштыяну Раналду

Падатковая служба Гішпаніі зацьвердзіла пагадненьне, якое вызваліць партугальскага футбаліста Крыштыяну Раналду ад турмы за нявыплату падаткаў. Пра гэта паведамляе гішпанскае агенцтва EFE са спасылкай на свае крыніцы. Спартоўцу трэба будзе заплаціць штраф у памеры каля 19 мільёнаў эўра.

Суразмоўцы агенцтва адзначаюць, што Раналду атрымае два гады пазбаўленьня волі ўмоўна. Сьцьвярджаецца, што паводле ўмоваў угоды футбаліст павінен будзе прызнаць сябе вінаватым па чатырох эпізодах нявыплаты падаткаў.

Крыштыяну Раналду падчас чэмпіянату сьвету па футболе. Матч Партугалія-Іран
Крыштыяну Раналду падчас чэмпіянату сьвету па футболе. Матч Партугалія-Іран

Гішпанскія ўлады абвінавачваюць Раналду ва ўтойваньні рэклямных даходаў у афшорных фірмах ў 2011-2014 гадах. Пракуратура Гішпаніі патрабавала спагнаць суму схаванага падатку і выплаціць штраф — агулам на суму 28 мільёнаў эўра. У чэрвені гішпанская прэса паведаміла, што футбаліст пайшоў на ўгоду з падатковай службай і дамовіўся аб скарачэньні сумы да 19 мільёнаў эўра.

На працягу апошняга дзесяцігодзьдзя Крыштыяну Раналду гуляў за мадрыдзкі «Рэал». У пачатку ліпеня стала вядома пра яго пераход у турынскі «Ювэнтус». Сума трансфэру склала 100 мільёнаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG