Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці жанчына бараніла нецьвярозага ад затрыманьня. Затрымалі і яе саму. ВІДЭА

абноўлена

На аўтавакзале ў Берасьці нарад міліцыі затрымаў нецьвярозага мужчыну і супрацоўніцу аўтавакзалу, якая спрабавала яго абараніць. Пра гэта паведаміў Свабодзе відавочца Алег Цярэшчанка, які зьняў інцыдэнт на відэа.

Што бачылі відавочцы?

Паводле Цярэшчанкі, 23 ліпеня нецьвярозы мужчына сядзеў на сядзеў на лаўцы пэрону берасьцейскага аўтавакзалу ў чаканьні маршруткі. Калі да яго падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі, той адмовіўся. Відавочцы інцыдэнту прасілі міліцыянтаў «адпусьціць чалавека дадому». Паводле іх словаў, мужчына не дэбашырыў, а проста заснуў на лаўцы.

Міліцыянты папярэдзілі мужчыну: калі той адмовіцца добраахвотна ісьці за імі, яны ўжывуць фізычную сілу, што і адбылося. Разам з затрыманым у службовую машыну патрапіла і супрацоўніца аўтавакзалу, якая спрабавала абараніць мужчыну. На жанчыну надзелі кайданкі.

На відэа Алег Цярэшчанка сьцьвярджае, што супрацоўнік міліцыі мацюкаўся ў яго бок.

Што бачылі міліцыянты?

Паводле камэнтару УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, каля 16:30 супрацоўнікі Ленінскага РАУС атрымалі паведамленьне, што мужчына сьпіць на лаўцы Берасьцейскага аўтавакзалу. На месцы міліцыянты ўбачылі, што ў мужчыны, які спаў на лаўцы, былі «відавочныя прыкметы алькагольнага сп’яненьня».

Паводле камэнтару УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, каля 16:30 супрацоўнікі Ленінскага РАУС атрымалі паведамленьне, што мужчына сьпіць на лаўцы Берасьцейскага аўтавакзалу. На месцы міліцыянты ўбачылі, што ў мужчыны, які спаў на лаўцы, былі «відавочныя прыкметы алькагольнага сп’яненьня». Падчас пасадкі затрыманага ў аўтамабіль да супрацоўнікаў міліцыі падышла супрацоўніца аўтавакзалу сталага веку, якая «у грубай форме спрабавала замінаць законным патрабаваньням праваахоўнікаў».

Пасьля тлумачэньня прычынаў затрыманьня, жанчына «адрэагавала больш агрэсіўна», у тым ліку:

  • крычала;
  • абарвала гальштук міліцыянту,
  • хапала міліцыянтаў за форму,
  • сымулявала падзеньне на асфальт ля міліцэйскага аўто.

Дзеяньні жанчыны ацэняць падчас праверкі. 32-гадовага жыхара Кобрыні прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці паводле

  1. арт. 17.3 «Зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане»;
  2. арт. 23.4 «Непадпарадкаваньне законным дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі»;
  3. арт. 23.5 «Абраза службовай асобы падчас выкананьня абавязкаў».

Што прысудзілі затрыманаму не канкрэтызуецца, паводле КоАП Беларусі максымальная адказнасьць па пералічаных артыкулах:

  1. штраф да 8 базавых велічыняў (196 рублёў);
  2. адміністрацыйны арышт ці штраф 2-50 базавых (49-1225 рублёў);
  3. штраф 20-50 базавых (490-1225 рублёў).

Паводле УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, раней мужчына 18 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG