Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвотных эміграваць у ЗША зь Беларусі праз green card узрасла на 73%


Сёлета 171 134 беларусаў узялі ўдзел у лятарэі на атрыманьне віду на жыхарства ў ЗША. Летась у лятарэі паўдзельнічалі крыху больш як 135 000 грамадзян Беларусі, паведамляе сайт travel.state.gov.

Калі ўлічыць, што сёлетнія дадзеныя адлюстроўваюць статыстыку за паўгоду, то ў 2016 годзе колькасьць ахвочых эміграваць у Злучаныя Штаты была амаль на 73% меншай, чым у 2018-м — 98 797 чалавек.

Green card — дакумэнт, што пацьвярджае наяўнасьць віду на жыхарства і дае права на працаўладкаваньне чалавеку, які не зьяўляецца грамадзянінам ЗША. Выйграць green card можна ў штогадовай лятарэі, якую праводзіць амэрыканскі ўрад.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG