Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі падлічылі, што беларускія заробкі абагналі расейскія


Але па намінальным курсе даляра ў 2017 сярэдні заробак у Расеі складаў 671 даляр ЗША, а ў Беларусі — 422 даляры.

Аўтарытэтнае расейскае дасьледаваньне прыводзіць лічбы, якія сьведчаць, што рэальны заробак у Беларусі летась складаў 1602,6 даляры ЗША, а ў Расеі — 1550 даляраў.

Экспэрты параўноўвалі заробкі ў тэрмінах парытэту пакупніцкай здольнасьці валют. Выкарыстоўваліся дадзеныя Сусьветнага банка аб парытэце пакупніцкай здольнасьці валют, курс валют і ўзровень інфляцыі.

Па намінальным курсе даляра заробкі ў Расеі перавышаюць беларускія. У 2017 у сярэдні заробак у Расеі складаў 671 даляр ЗША, а ў Беларусі — 421, 9 даляра.

Дасьледаваньне пад назвай «Міжкраінавыя супастаўленьні заробкаў у 2011-2017 гадах» Інстытута сацыяльнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі цытуюць расейскія СМІ.

У 2011-2014 гадах Расея абганяла Беларусь па ўзроўні заробкаў. Разрыў паступова скарачаўся, і ў 2015 годзе беларускі сярэдні заробак паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці валют апярэдзіў расейскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG