Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і Хамас дамовіліся аб перамір'і

Ізраіль і групоўка Хамас, якая кантралюе сэктар Газа, дамовіліся аб перамір’і — пасьля таго, як у пятніцу ў адказ на забойства ізраільскага вайсковага ВПС Ізраіля нанесьлі дзясяткі ўдараў па цэлях у Газе.

Ізраільскі ваенны загінуў пасьля абстрэлу з палестынскай тэрыторыі. Гэта першы выпадак гібелі вайскоўца на мяжы з Газай з 2014 года.

У выніку авіяўдараў Ізраіля загінулі чацьвёра палестынцаў. Хамас заявіў, што трое зь іх былі байцамі гэтай узброенай групоўкі. Агонь па цэлях Хамас у Газе адкрывалі таксама ізраільскія танкі.

У ноч на суботу пры пасярэдніцтве Эгіпта бакі дасягнулі пагадненьня аб спыненьні агню.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG