Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадцу Макрона звольняць за напад на дэманстранта


Макрон і Бэналя (зьлева)
Макрон і Бэналя (зьлева)

Дарадца прэзыдэнта Францыі Эмануэля Макрона Аляксандар Бэналя ў пятніцу быў затрыманы і дапытаны — пасьля таго, як было апублікавана відэа, на якім ён зьбівае ўдзельніка дэманстрацыі пратэсту ў Парыжы.

У адміністрацыі Макрона заявілі, што пачалі працэс звальненьня Бэналя, які займаў пасаду старэйшага дарадцы па бясьпецы.

Відэазапіс інцыдэнту, які адбыўся на дэманстрацыі 1 траўня, быў апублікаваны газэтай Le Monde ў сераду. Пры гэтым, як сьцьвярджае газэта, у адміністрацыі ведалі пра ўчынак дарадцы і наклалі на яго спагнаньне, аднак не зрабілі інфармацыю публічнай. Апазыцыя абвінавачвае Макрона ў спробах схаваць інцыдэнт.

Таксама ў пятніцу быў дапытаны кіраўнік апарату прэзыдэнта Францыі Патрок Страда.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG