У Кіеве ўшанавалі памяць забітага Паўла Шарамета. ВІДЭА
Два гады таму на гэтым месцы ў цэнтры Кіева забілі журналіста Паўла Шарамета. Украінскія журналісты, актывісты, палітыкі і замежныя дыпляматы прыйшлі на скрыжаваньне вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франко, каб ушанаваць памяць Паўла. Да гэтага часу падазраванага ў расьсьледаваньні Шарамета няма.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў