Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вахтангу Кікабідзэ 80: «Колькі можна баяцца?» ВІДЭА


Вахтанг Кікабідзэ

19 ліпеня споўнілася 80 гадоў знакамітаму грузінскаму сьпеваку і актору Вахтангу Кікабідзэ

Яго ўсьмешка і голас распазнавальныя і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і ў Расеі, але акурат у апошнюю краіну актор ня езьдзіць зь 2008 году. Калі цябе б’юць, ты яму не павінен песьні сьпяваць, — казаў Вахтанг Кікабідзэ ў інтэрвію Радыё Свабода ў 2015 годзе.

Вахтанг Кікабідзэ: Калі цябе б’юць, ты яму не павінен песьні сьпяваць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:20:01 0:00
Наўпроставы лінк

«Вельмі дрэнны сцэнар напісаў Пуцін, калі прыйшоў у Грузію. ...Калі я ўбачыў тут першы расейскі танк... Мы ўсе былі ў шоку. У самым страшным сьне мы не маглі сабе такое ўявіць», – узгадвае Кікабідзэ падзеі, калі расейскія войскі захапілі тэрыторыю Паўночнай Асэтыі.

«Але яшчэ больш мяне ўразіла акупацыя Ўкраіны – яны ж славяне. Больш таго і Ўкраіна, і Грузія, і Расея – праваслаўныя краіны. Вялікі грэх на сябе ўзяў Уладзімір Пуцін», – кажа актор, які падчас расейска-грузінскай вайны адмовіўся ад расейскай урадавай узнагароды «Ордэн Сяброўства народаў».

Кікабідзэ выступіў супраць анэксіі Крыму Расеяй і зладзіў канцэртны тур па Ўкраіне ў памяць аб «Нябеснай сотні» — людзях, забітых падчас пратэстаў на Майдане ў Кіеве ў 2014 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG