Жыхар Масквы Сяргей Харытонаў зладзіў акцыю на тэлеінтэрвію мэра Масквы Сяргея Сабяніна. Відэа, дзе ён здымае Сабяніна на камэру, стоячы з сапраўднай локшынай на вушах, Харытонаў апублікаваў у сваім Instagram.
Празь некалькі гадзін Харытонаў закрыў сваю старонку, а затым выдаліў.
18 ліпеня Сабянін даў інтэрвію тэлеканалу «Масква 24», які належыць мэрыі сталіцы. У ходзе гутаркі, якую здымалі ў парку «Зарадзьдзе» Сабянін распавядаў, як «важна, каб чалавеку ў гэтым горадзе жылося камфортна».
У размове з TJ Харытонаў заявіў, што працуе апэратар-фрылансэр, але адмовіўся сказаць, якога тэлеканалу. Паводле яго слоў, ён не плянаваў выстаўляць ролік як акцыю пратэсту, а проста «хацеў выказаць меркаваньне». Ён таксама ўпэўнены, што ніякай рэакцыі ўладаў ня будзе.
На тэлеканале заявілі, што не здымаюць прамыя эфіры на такія камэры, і Харытонаў ня мае да яго ніякага дачыненьня. Генэральны прадусар «Масква 24» Аляксей Вяршынін дадаў, што тэлеканал ня будзе патрабаваць выбачэньняў ад масквіча і не зьбіраецца зьвяртацца ў суд. Ён таксама паведаміў, што на тэлеканале гатовыя афіцыйна ўзяць на працу Харытонава.