Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі хор Salutaris перамог на сьпеўным конкурсе ў Баварыі 


Salutaris Chamber Choir

Аматарскі камэрны хор зь Менску Salutaris — сярод пераможцаў XII Міжнароднага конкурсу ў баварскім Мільтэнбэргу. Беларусы былі першымі ў намінацыі «Folklore, Spiritual&Jazz» і сталі ляўрэатамі срэбнага дыплёму ў катэгорыі «Sinfonie der Stimmen».

У фінальнай частцы спаборнічалі калектывы з Аўстрыі, Вугоршчыны, Латві, Славеніі і Тайлянду.


Пяць фактаў пра Salutaris

  • Зьмяшаны камэрны хор з аматараў сьпеваў заснаваны ў 2007 годзе ў Менску
  • «Salutaris» на латыні азначае «дабрачынны», «гаючы», «ратавальны», «дасканалы»
  • Калектыў быў неаднаразовым пераможцам міжнародных конкурсаў у дзясятках краін
  • Мастацкая кіраўніца і дырыгент хору — Вольга Янум
  • Эфэктныя строі для выканаўцаў вырабляе беларускі мастак Усевалад Швайба

У рэпэртуары хору творы духоўнай і сьвецкай скіраванасьці, большая частка рэпэртуару на беларускай мове — «Гуканьне вясны», «На досьвітку», «Пад небам тваім», «Толькі ў снах», «Туман ярам», «Сьвяты Божа» ды іншыя. Усё больш кампазыцый ствараюцца аўтарамі адмыслова для хору.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG