Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінлясгас змагаецца з парушальнікамі ляснога заканадаўства з дапамогай відэакамэр


Ілюстрацыйнае фота

У кожных 9 з 10 выпадкаў лясных пажараў у Беларусі вінаваты чалавек. Пра гэта 18 ліпеня заявіў журналістам супрацоўнік Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандар Вугрын.

Ён лічыць, што асноўнымі прычынамі пажараў ёсьць парушэньні «Правілаў пажарнай бясьпекі ў лясах Рэспублікі Беларусь». З пачатку году да адміністрацыйнай адказнасьці за такія парушэньні прыцягнулі ўжо 469 чалавек — за ўвесь мінулы год аштрафавалі 284 чалавекі.

Прадстаўнік міністэрства сказаў, што колькасьць лясных пажараў сёлета перавышае леташнюю. Калі ў жніўні будзе моцная сьпякота, то давядзецца ўводзіць часовую забарону на наведваньне лясоў, лічыць Аляксандар Вугрын. Апошнімі перашкоды на наведваньне лясоў зьнялі ў Берасьцейскім і Кобрынскім раёнах.

У лясах зьявіліся фатапасткі

Прадстаўнік Міністэрства лясной гаспадаркі нагадаў, што, паводле «Ляснога кодэксу», грамадзяне Беларусі маюць права бясплатна зьбіраць дзікарослыя ягады і грыбы для задавальненьня ўласных патрэб. Пры гэтым ім забаронена карыстацца прыстасаваньнямі, якія наносяць шкоду ягаднікам і грыбніцам.

За парушэньне правілаў нарыхтоўкі, збору або закупкі грыбоў ды іншых дзікарослых расьлін прадугледжваецца папярэджаньне або накладаньне штрафу да 20 базавых велічынь (24,5 рубля). З пачатку 2018 году да адміністрацыйнай адказнасьці за такія парушэньні прыцягнулі 49 чалавек.

Для выяўленьня парушальнікаў ляснога заканадаўства з канца 2014 году сталі ўжывацца сродкі фота- і відэафіксацыі. Зь іх дапамогай сёлета прыцягнулі да адказнасьці за розныя парушэньні 232 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG