Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Палітыкі зусім страцілі сорам» — Абама скрытыкаваў Трампа, ні разу не назваўшы яго імя


Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваім першым маштабным публічным выступе ад моманту зыходу з пасады заявіў, што «зьявілася палітыка страху, крыўды і эканоміі, і гэтая палітыка цяпер рухаецца з хуткасьцю, якая здавалася неверагоднай усяго некалькі гадоў таму».

17 ліпеня Абама выступіў з прамовай у Ёганэсбургу на мерапрыемстве ў гонар 100-годзьдзя зь дня нараджэньня лідэра ПАР і змагара з апартэідам Нэльсана Мандэлы. Былы амэрыканскі лідэр заклікаў людзей ва ўсім сьвеце паважаць правы чалавека і каштоўнасьці, якія, на яго думку, знаходзяцца пад пагрозай.

Ён ня стаў наўпрост згадваць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, але крытыкаваў шэраг аспэктаў палітыкі свайго пераемніка. Абама раскрытыкаваў тых, хто адмаўляе зьмены клімату, міграцыйную палітыку ЗША, «неўтаймаваны капіталізм» і «палітыку моцных».

  • Абама ўказаў на «поўную страту сораму сярод палітычных лідэраў».
  • «Калі іх ловяць на хлусьні, яны падвойваюць намаганьні і зноў хлусяць».
  • «Гэтыя людзі проста выдумляюць і не адчуваюць сораму, калі іх падман раскрываецца».
  • У сьвеце «наступілі дзіўныя часы і невядомасьць» і ў гэтых умовах «асобы пры ўладзе імкнуцца падарваць кожны інстытут... які надае дэмакратыі сэнс».
  • «Я не панікёр, а проста выкладаю факты. Азірніцеся, палітыка аўтарытарызму ўзрастае. І застаецца толькі імітацыя дэмакратыі».

16 штогадовая лекцыя, прысьвечаная Нэльсану Мандэлу, стала першым маштабным публічным выступам Абамы ад моманту яго сыходу з пасады. Абама пазнаёміўся з Мандэлам ў 2005 годзе, за тры гады да таго, як стаў першым чарнаскурым прэзыдэнтам ЗША. У 2013 годзе ён выступіў з надмагільнай прамовай падчас жалобнай цырымоніі памяці Мандэлы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG