Прэзыдэнт Грузіі Георгій Маргвэлашвілі нэгатыўна паставіўся да пазыцыі Ўладзімера Пуціна, які назваў у інтэрвію тэлеканалу Fox News магчымае ўступленьне Грузіі і Украіны ў NATO «прамой пагрозай бясьпекі Расеі».
«Мы, на жаль, ужо даўно гэта чуем, — заявіў Маргвэлашвілі ў аўторак на брыфінгу ў Тбілісі. — Для мяне гэта вельмі непрыемна, але падобная пазыцыя прэзыдэнта Расеі — не навіна».
Пры гэтым прэзыдэнт Грузіі яшчэ раз падкрэсьліў, што краіна «ня зьменіць свайму выбару стаць сябрам NATO», а таксама адзначыў «цьвёрдую падтрымку Грузіі з боку альянсу на апошнім саміце ў Брусэлі». Ён нагадаў аб тым, што «усе 29 дзяржаў альянсу агучылі канкрэтнае пасланьне да Расеі, заклікаўшы яе вывесьці свае войскі з тэрыторыі Грузіі».