Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў адмовіўся ад ролі перамоўніка паміж уладальнікамі рэстарацыі «Поедем поедим» і пратэстоўцамі


Курапацкая вахта

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што справа з арганізацыяй перамоваў паміж прадстаўнікамі грамадзкасьці і ўладальнікамі рэстарацыі «Поедем поедим» зайшла ў тупік.

У апошнія дні сытуацыя ускладнілася, уладальнікі і супрацоўнікі рэстарану побач зь месцам зьнішчэньня ахвяраў бальшавізму ў Курапатах абвастрылася самі зьбіваюць пратэстоўцаў, улады працягваюць адміністрацыйны перасьлед удзельнікаў грамадзкай варты. У гэты час сама рэстарацыя працягвае функцыянаваць, нягледзячы на мізэрную колькасьць наведнікаў, піша Кастусёў у Фэйсбуку.

Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Ён нагадаў, што 16 ліпеня на нарадзе аргкамітэту абаронцаў Курапатаў з боку прадстаўнікоў шэрагу арганізацый – удзельніц курапацкай варты было заяўлена пра недавер яму як асобе, якая ўзяла на сабе арганізацыю перамоваў паміж прадстаўнікамі грамадзкасці і ўладальнікамі рэстарацыі.

«Лічу, што абавязковай умовай посьпеху справядлівага і маральна абгрунтаванага грамадзкага ціску ў цяперашняй сытуацыі вакол Курапатаў ёсьць безумоўная еднасьць пазыцый пратэстоўцаў, — іперакананы Рыгор Кастусёў. — Для плённай працы ў арганізацыі перамоваў усіх зацікаўленых бакоў мне было важна адчуваць падтрымку ў гэтай справе з боку тых, хто бярэ ўдзел у курапацкай варце. Вынікі нарады сьведчаць, што з боку шэрагу арганізацый гэтая падтрымка страчаная. Адпаведна, я не лічу сябе ўпаўнаважаным арганізоўваць перамоўны працэс паміж бакамі».

Рыгор Кастусёў заявіў, што спыняе свае дзеяньні ў арганізацыі перамоваў паміж уладальнікамі рэстарацыі «Поедем поедим» і пратэстоўцамі.

Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

• Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
• 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
• Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
• 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
• Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
• 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі.
• Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 13 ліпеня паведаміў пра нейкія дамоўленасьці з уладальнікам рэстарацыі, але якія гэта дамоўленасьці — пакуль не сказаў.
• Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі.
• Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.


Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG