Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два па пяць: на Кубе можа зьявіцца пасада прэзыдэнта 


На вуліцах Гаваны
На вуліцах Гаваны

Новая Канстытуцыя Кубы ўводзіць у краіне пасаду прэзыдэнта, абмежаваўшы знаходжаньне на ёй двума пяцігадовымі тэрмінамі. Гэтаксама будзе заснаваны пост віцэ-прэзыдэнта. Цяпер знаходжаньне на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе па часе не абмежавана.

Апісаньне ключавых пунктаў будучага Асноўнага закону апублікавана 14 ліпеня ў газеце Granma, друкаваным органе ЦК кампартыі Кубы.

«Прэзыдэнт рэспублікі выконвае функцыі кіраўніка дзяржавы і абіраецца Нацыянальнай асамблеяй народнай улады зь ліку дэпутатаў на 5 гадоў, маючы права займаць гэтую пасаду ня больш за два тэрміны запар», — адзначаецца ў тэксьце праекту.

У адпаведнасьці зь цяперашняй Канстытуцыяй, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца старшыня Дзяржаўнай рады і Савету міністраў. Ад красавіка 2018 году пасаду займае Мігель Дыяс-Канэль. Ён замяніў 86-гадовага Раўля Кастра, які застаўся першым сакратаром ЦК кампартыі.

Як адзначае Granma, таксама плянуецца ўвесьці пасаду прэм’ер-міністра, які будзе ўзначальваць Савет міністраў — вышэйшы орган выканаўчай улады. Такім чынам, як і ў бальшыні краін сьвету, на Кубе адбудзецца падзел пасадаў кіраўніка дзяржавы і кіраўніка ўраду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG