Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 200 нелегалаў паспрабавалі трапіць празь Беларусь у Эўразьвяз па «пашпарце заўзятара» 


Заўзятары на матчы чэмпіянату сьвету-2018 паміж зборнымі Сэнегалу і Польшчы
Заўзятары на матчы чэмпіянату сьвету-2018 паміж зборнымі Сэнегалу і Польшчы

228 нелегалаў пад выглядам заўзятараў спрабавалі празь Беларусь патрапіць у Эўразьвяз. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу АНТ паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо.

Сярод затрыманых падчас першынства ў асноўным грамадзяне афрыканскіх краін — Марока, Альжыру, Тунісу, Сэнегалу. З Расеі яны прыяжджалі ў Беларусь па «футбольным пашпарце», спадзеючыся на спрошчаную візавую сыстэму. Аднак, як адзначыў старшыня памежнага ведамства, з такім дакумэнтам перасекчы мяжу Эўразьвязу грамадзяне трэціх краін ня могуць.

Колькі каштуе трапіць на самы дарагі і палітызаваны футбольны чэмпіянат сьвету ў Расеі

Як расказвала Свабода, з улікам бязьвізавых стасункаў паміж Масквой і Менскам задоўга да турніру паўстала пытаньне, як спыніць пранікненьне непажаданых элемэнтаў з боку Беларусі. У Расеі прагназавалі, што чэмпіянат сьвету наведае больш як 1,5 мільёна іншаземцаў. Вынікам кансультацый стаў так званы «спартовы бязьвіз», які запрацаваў ад 1 чэрвеня. Паводле міжурадавага пагадненьня, заўзятары з адмысловымі картамі змогуць бязь візаў прыяжджаць на сёлетні футбольны чэмпіянат сьвету ў Расеі і на Эўрапейскія гульні 2019 году ў Беларусі.

Для таго, каб трапіць у Беларусь, гасьцям спатрэбіцца «пашпарт заўзятара», які можна аформіць праз інтэрнэт пры наяўнасьці квіткоў на матчы, і пашпарт грамадзяніна сваёй краіны. Першы выдаецца толькі на тэрыторыі Расеі, аднак пры зьверцы дакумэнтаў дастаткова і раздрукоўкі з інтэрнэту. Спартовы бязьвіз будзе дзейнічаць да 25 ліпеня. Непажаданыя асобы, чый уезд у Беларусь і Расею забаронены — такіх прыкладна 1 мільён 700 тысяч — «пашпарты заўзятара» не атрымаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG