Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лоеўскім раёне мужчына страціў у лесе трох дзяцей 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ноч на 15 ліпеня ў Гомельскае ўпраўленьне Міністэрства па надзвычайных сытуацыях паступіла паведамленьне, што каля вёскі Аляшкоўка Лоеўскага раёну ў лясным масіве згубіліся дзеці.

Падчас ратавальнай апэрацыі высьветлілася, што напярэдадні ўвечары жыхар расейскага гораду Беламорск прыехаў на аўтамабілі УАЗ «Патрыёт» на адпачынак у лес блізу Аляшкоўкі. У салёне было трое дзяцей узростам 4, 6 і 8 гадоў.

Для пошуку лепшага месца для кэмпінгу мужчына сеў на ровар, які быў у яго з сабой, пакінуўшы дзяцей у машыне. Аднак неўзабаве заблукаў. Выехаўшы зь лесу каля вёскі Дымамеркі, ён паведаміў пра здарэньне ў міліцыю.

На пошукі адправіліся супрацоўнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сытуацыях і ўнутраных спраў. Прыблізна а паловай пятай раніцы 15 ліпеня ў 3 кілямэтрах ад Аляшкоўкі работнік МНС знайшоў аўтамабіль і ўсіх дзяцей.

Мэдычная дапамога нікому не запатрабавалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG