Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп: краіны NATO павялічаць выдаткі на абарону


Дональд Трамп на саміце NATO ў Брусэлі
Дональд Трамп на саміце NATO ў Брусэлі

Краіны-чальцы NATO пагадзіліся павялічыць выдаткі на абарону да двух працэнтаў ВУП. Пра гэта прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.

Журналісты ўдакладнілі ў прэзыдэнта, ці сапраўды ён пагражаў краінам Паўночнаатлянтычнага саюзу выхадам з NATO. У адказ Трамп сказаў, што абавязаньні ЗША перад саюзам застаюцца ў сіле.

На саміце NATO ў Брусэлі пасьля рэзкіх выказваньняў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа адбылася незаплянаваная сустрэча пры зачыненых дзьвярах.

Крыніцы Reuters адзначаюць, што Трамп не пагражаў выхадам з Паўночнаатлянтычнага саюзу. Аднак адзначылі, што амэрыканскі прэзыдэнт рэзка крытыкаваў саюзьнікаў за тое, што, на яго думку, яны недаплачваюць у агульны бюджэт, і патрабаваў павялічыць выдаткі на абарону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG