Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне зь Мікалаем Дземянцеем. Фотагалерэя

Былы старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей памёр раніцай 10 ліпеня ва ўзросьце 88 год. Разьвітаньне зь ім прайшло ў Цэнтральным доме Афіцэраў Узброеных Сіл Беларусі.

Мікалай Дземянцей прайшоў шлях ад інструктара Віцебскага абкаму да сакратара ЦК Кампартыі Беларусі, быў выбраны ў 1989 годзе народным дэпутатам СССР, у 1989–1991 гадах працаваў на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савету БССР. У 1991 годзе Дземянцей абвясьціў аб сыходзе на пэнсію, але ў 1997–2000 гадах быў сябрам Савету Рэспублікі па квоце Аляксандра Лукашэнкі.

Менавіта ў час старшынства Дземянцея Вярхоўны савет прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. Пазьней Дземянцей падтрымаў ГКЧП падчас путчу ў Расеі. 25 жніўня 1991 ён падаў у адстаўку, у той жа дзень галасаваў за абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. 18 верасьня 1991 году яго замяніў на пасадзе старшыні ВС Станіслаў Шушкевіч.


XS
SM
MD
LG