Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сустрэліся ў кулюарах саміту NATO ў Брусэлі для перамоваў сам-насам. Гэта адбылося ўсяго празь некалькі гадзін пасьля таго, як Трамп раскрытыкаваў Нямеччыну за недастатковыя выдаткі на абарону і абвінаваціў ФРГ у тым, што яна зьяўляецца «палоньніцай Расеі» з-за энэргетычнай залежнасьці ад Масквы.

Выступаючы пасьля сустрэчы 11 ліпеня, Трамп паведаміў журналістам, што закрануў пытаньні выдаткаў на абарону Нямеччыны і газаправода «Паўночны паток — 2» з Расеяй. Трамп таксама настойваў на тым, што ў яго «вельмі добрыя» адносіны з канцлерам Нямеччыны. Мэркель падкрэсьліла, што абмяркоўвае пытаньні гандлю і міграцыі з Трампам і што яна зь нецярпеньнем чакае будучых перамоваў з прэзыдэнтам ЗША, бо «мы партнэры».

У пачатку двухдзённага саміту НАТО Трамп выступіў у канфрантацыйным духу, заявіўшы, што Нямеччына заключае зьдзелкі пра газаправод «Паўночны паток — 2» з Расеяй коштам у «мільярды даляраў» і чакае, што Злучаныя Штаты «абароняць іх ад Расеі». Востры абмен думкамі адбыўся падчас сьняданку з генэральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбэргам раніцай 11 ліпеня.

Эманюэль Макрон і Дональд Трамп, 11 ліпеня 2018
Эманюэль Макрон і Дональд Трамп, 11 ліпеня 2018

Таксама адбыліся перамовы сам-насам паміж прэзыдэнтамі ЗША і Францыі Трампам і Эманюэлем Макронам. Пасьля перамоваў двух лідэраў Макрона спыталі, ці згодны ён зь меркаваньнем Трампа, што Нямеччына стала «палоньніцай Расеі». Францускі прэзыдэнт адказаў — «не».

У той жа час сам Трамп на сустрэчы з Марконам сказаў, што лічыць «вялікім гонарам для сябе быць сябрам» францускага калегі.


Трамп абвінаваціў Нямеччыну ў «залежнасьці ад Расеі». Поўны тэкст жорсткай прамовы

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG