Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна масавага забойства ў Срэбраніцы


Падзеі 11 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1496 – Горадня атрымала поўнае магдэбурскае права.

1613 – каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.

1660 – войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.

1705 – у Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльянаў.

1971 – у Пітсбургу – першая пастаноўка рок-опэры «Ісус Хрыстос – супэрзорка».

1995 – выйшаў першы нумар газэты «Народная воля».

1995 – адбылося забойства 8000 басьнійскіх мусульман – мужчын і хлопчыкаў – салдатамі войска басьнійскіх сэрбаў у паселішчы Срэбраніца.

2007 – Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі пасаг названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.

У гэты дзень нарадзіліся

1745 – Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1911 – Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.

1932 – Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Аўтар помнікаў Янку Купалу ў Менску і бюсту Купалы, усталяванага ў Араў-парку Нью-Ёрку.

1934 – Віктар Вуячыч, беларускі эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі.

У памяці

1982 – памёр Мэхмэд Мэша Сэлімавіч, вядомы югаслаўскі пісьменьнік, чыя мова значна паўплывала на фармаваньне сучаснай басьнійскай літаратурнай мовы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG