Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрабуецца антыкрызісны кіраўнік у сельскай гаспадарцы. Заробак — 2400 рублёў


Ілюстрацыйнае фота

Слонімскі райвыканкам адкрыў вакансію антыкрызіснага кіраўніка з заробкам 2400 рублёў.

У вакансіі пазначана, што ад кандыдата патрабуецца:

  • вышэйшая адукацыя;
  • атэстаты антыкрызіснага кіраўніка катэгорыі В ці С;
  • тры гады працоўнага досьведу.

Рашэньне аб працаўладкаваньні прымуць на падставе рэзюмэ кандыдата і гутаркі са старшынём райвыканкаму, сказаў Свабодзе начальнік арганізацыйна-кадравай працы Слонімскага райвыканкаму Валер Бадзей. Антыкрызіснага кіраўніка шукаюць для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёну. Якіх менавіта, чыноўнік канкрэтызаваць адмовіўся.

Распусьціць заводы. Лукашэнка прыгразіў закрыць «непасьпяховыя» прадпрыемствы

Паводле дзяржаўнага рэестру зьвестак аб банкруцтве, ад 2017 году ў Слонімскім раёне прызналі эканамічна няздатнымі 5 прадпрыемстваў:

Судовыя працэсы супраць гэтых прадпрыемстваў пачаліся ў адзін час — 14 і 15 траўня летась, рашэньне аб банкруцтве з санацыяй таксама было прынята адначасова — 27 ліпеня і 25 жніўня 2017 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG