Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы кіраўнік Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей


Мікалай Дземянцей, архіўнае фота

Раніцай 10 ліпеня ва ўзросьце 88 год памёр Мікалай Дземянцей, былы старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, піша «Народная воля». Падрабязныя прычыны сьмерці не паведамляюцца — «спынілася сэрца».

Дземянцей: той, хто не жадаў быць першым​

Мікалай Дземянцей прайшоў шлях ад інструктара Віцебскага абкаму да сакратара ЦК Кампартыі Беларусі, быў выбраны ў 1989 годзе народным дэпутатам СССР, у 1989–1991 гадах працаваў на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савету БССР. У 1991 годзе Дземянцей абвясьціў аб сыходзе на пэнсію, але ў 1997–2000 гадах быў сябрам Савету Рэспублікі па квоце Аляксандра Лукашэнкі.

Менавіта ў час старшынства Дземянцея Вярхоўны савет прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. Пазьней Дземянцей падтрымаў ГКЧП падчас путчу ў Расеі. 25 жніўня 1991 ён падаў у адстаўку, у той жа дзень галасаваў за абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. 18 верасьня 1991 году яго замяніў на пасадзе старшыні ВС Станіслаў Шушкевіч.

Дземянцей у 1991-м: «Павесіце на вяроўцы бяз мыла?»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG