Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тузін справаў, якія зрабіў Нікол Пашыньян за два месяцы кіраваньня


Нікол Пашыньян выступае на мітынгу пасьля яго абраньня прэм'ер-міністрам, 8 траўня 2018
Нікол Пашыньян выступае на мітынгу пасьля яго абраньня прэм'ер-міністрам, 8 траўня 2018

8 траўня лідэр армянскай рэвалюцыі быў абраны кіраўніком ураду краіны. Што адбылося за гэты час у Армэніі, якія крокі новы ўрад зрабіў, якім паспрыяў, якія зьмены зьвязваюць зь ім?

1. Новы ўрад памяняў 8 з 10 кіраўнікоў вобласьцяў краіны.

Пасяджэньне ўраду Армэніі
Пасяджэньне ўраду Армэніі

2. Быў арыштаваны дэпутат парлямэнту, былы генэрал і намесьнік міністра абароны Манвэл Грыгар'ян. Ён быў абвінавачаны ў прысваеньні гуманітарнай дапамогі для армянскіх салдат і ў незаконным валоданьні зброяй. Таксама арыштаваныя жонка Грыгар'яна і яго сын, мэр буйнога гораду Эчміядзін.

Манвэл Грыгар'ян
Манвэл Грыгар'ян

3. Быў арыштаваны былы кіраўнік аховы прэзыдэнта Сэржа Саргсьяна Вачаган Казар'ян, ён быў абвінавачаны ў незаконным узбагачэньні.

Вачаган Казар'ян на допыце ў Службе нацыянальнай бясьпекі, 25 чэрвеня 2018
Вачаган Казар'ян на допыце ў Службе нацыянальнай бясьпекі, 25 чэрвеня 2018

4. Быў арыштаваны Эдуард Бабаян, кіраўнік службы аховы алігарха і палітыка, лідэра партыі і парлямэнцкай фракцыі «Квітнеючая Армэнія» Гагіка Царук'яна. Бабаяна абвінавачваюць у зьбіцьці чалавека.

Гагік Царук'ян (зьлева) і кіраўнік яго службы бясьпекі Эдуард Бабаян
Гагік Царук'ян (зьлева) і кіраўнік яго службы бясьпекі Эдуард Бабаян

5. Распачатая крымінальная справа супраць Лявона Саргсьяна, брата былога кіраўніка Армэніі Сэржа Саргсьяна. Яго абвінавачваюць у хаваньні маёмасьці, якая падлягала дэкляраваньню, а таксама ў незаконным узбагачэньні. Крымінальныя справы распачатыя таксама супраць дачкі Лявона Саргсьяна.

Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсьян (зправа) узнагароджвае свайго брата Лявона, сакавік 2016
Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсьян (зправа) узнагароджвае свайго брата Лявона, сакавік 2016

Таксама распачатая крымінальная справа супраць Нарэка Саргсьяна, сына Аляксандра Саргсьяна, другога брата экс-прэзыдэнта. Нарэк Саргсьян зьехаў у Расею.

6. Распачатая крымінальная справа супраць былога міністра абароны Мікаэла Аруцюньяна. Яго абвінавачваюць у датычнасьці да жорсткага разгону пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2008 году.

Пратэсты пасьля выбараў прэзыдэнта, Ерэван, 1 сакавіка 2008
Пратэсты пасьля выбараў прэзыдэнта, Ерэван, 1 сакавіка 2008

7. Сышоў у адстаўку Тарон Маргар'ян, мэр Ерэвану, прадстаўнік да апошняга часу кіроўнай у краіне Рэспубліканскай партыі

Мэр Ерэвана Тарон Маргар'ян зачытвае заяву пра адстаўку, 9 ліпеня 2018
Мэр Ерэвана Тарон Маргар'ян зачытвае заяву пра адстаўку, 9 ліпеня 2018

8. Сышоў у адстаўку Ара Варданьян, які 10 гадоў быў выканаўчым дырэктарам усеармянскага фонду «Аястан». Варданьян быў затрыманы Службай нацыянальнай бясьпекі 3 лiпеня паводле падазрэньня ў прысваеньні сродкаў і злоўжываньні паўнамоцтвамі службоўца грамадзкай арганізацыі. 5 ліпеня ён быў вызвалены пад заклад.

Ара Варданьян
Ара Варданьян

9. Былы прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качар'ян выкліканы на допыт у справе аб жорсткім падаўленьні пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2008 году. Тады ў сутычках з паліцыяй загінулі 10 чалавек.

Робэрт Качар'ян падчас інтэрвію журналістцы Свабоды Ганне Соўсь
Робэрт Качар'ян падчас інтэрвію журналістцы Свабоды Ганне Соўсь

10. У выніку перамоваў з прэм’ер-міністрам Николам Пашыньянам група кампаній «Ташыр» прыняла рашэньне з 1 ліпеня гэтага году часткова субсыдыяваць тарыф на электраэнэргію для сацыяльна незабясьпечаных семʼяў у памеры 10 драмаў (2 амэрыканскія цэнты) за 1 кВт-гадзіну

11. Паводле стану на 1 ліпеня ў выніку антыкарупцыйных справаў была пагашаная шкода дзяржаве з прычыны няўплаты падаткаў памерам 42 мільёны даляраў.

Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

12. Сын прэмʼер-міністра Ашот Пашыньян у ліпені адправіўся служыць у войска. Ён яшчэ ў траўні ў відэазвароце заявіў, што добраахвотна вырашыў напісаць заяву і прайсьці службу ў Нагорным Карабаху.

Ашот Пашыньян з маці Ганнай Акап'ян на прызыўным пункце, Ерэван, 9 ліпеня 2018
Ашот Пашыньян з маці Ганнай Акап'ян на прызыўным пункце, Ерэван, 9 ліпеня 2018

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG