Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі стане былы міністар аховы здароўя


Борыс Джонсан і Джэрэмі Хант
Борыс Джонсан і Джэрэмі Хант

Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у панядзелак падаў у адстаўку на знак нязгоды зь мяккай палітыкай выхаду краіны з Эўразьвязу і папярэдзіў, што «Брытанія рухаецца да статусу калёніі». Новым міністрам замежных справаў будзе міністар аховы здароўя Джэрэмі Хант.

Паводле Джорнсана, Brexit павінен быў стаць шанцам весьці справы па-іншаму, стаць больш гнуткімі і дынамічнымі і максымальна выкарыстоўваць перавагі Вялікабрытаніі як адкрытай, глябальнай эканомікі. «Гэтая мара памірае, задыхаючыся ў бессэнсоўных сумневах у саміх сабе», — напісаў Джонсан у заяве аб адстаўцы.

6 ліпеня брытанскі кабінэт міністраў узгадніў калектыўную пазыцыю па будучых перамовах з Эўразьвязам. Па яго выніках Мэй абвясьціла, што Вялікая Брытанія выступае за стварэньне зоны свабоднага гандлю з ЭЗ для прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў пасьля Brexit. На думку Джонсана, прапановы, пра якія дамовіўся ўрад, па сутнасьці, кіруюцца прадпісаньнямі Эўразьвязу.​


Борыс Джонсан пайшоў у адстаўку з пасады міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG