Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ня будзе ўдзельнічаць у Дзіцячай Эўравізіі ў Менску


Удзельніца ад Украіны Софія Роль выступае ў Дзіцячай Эўравізіі на Мальце, лістапад 2016
Удзельніца ад Украіны Софія Роль выступае ў Дзіцячай Эўравізіі на Мальце, лістапад 2016

Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны (НСТУ) як член Эўрапейскага вяшчальнага саюзу штогод забясьпечвае ўдзел Украіны ў Дзіцячай Эўравізіі, аднак сёлета з прычыны крытычнага недафінансаваньня Грамадзкага вяшчальніка прадстаўнік ад Украіны ня зможа ўзяць удзел у міжнародным песенным конкурсе, які пройдзе ў Менску.

Удзел у Дзіцячай Эўравізіі прадугледжвае значныя выдаткі тэлерадыёкампаніі на правядзеньне адборачнага этапу, а таксама абавязковы ўнёсак у фонд Эўрапейскага вяшчальнага саюзу — арганізатара конкурсу — за ўдзел у спаборніцтве. Сёлета НСТУ упершыню ня мае адпаведнай фінансавай магчымасьці.

У разьмеркаваньні выдаткаў дзяржаўнага бюджэту Ўкраіны на 2018 год для НСТУ прадугледжана толькі 776 млн. грн, што не пакрывае бягучых апэрацыйных выдаткаў кампаніі да канца 2018 году, паколькі гэтае фінансаваньне удвая меншае за суму, гарантаваную Законам Украіны «Аб грамадзкім тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Украіны».

НСТУ — самы малады эўрапейскіграмадзкі вяшчальнік і, паводле дасьледаваньняў Эўрапейскага моўнага Саюзу — найменш фінансаваны.

Крытычная сытуацыя недафінансаваньня не пакідае кампаніі ніякіх сродкаў ня толькі на аплату трансьляцыі самых каналаў, вытворчасьць праграм, закупку правоў на спартыўныя падзеі сусьветнага маштабу, але і на выплату абавязковых узносаў і плацяжоў, ня кажучы ўжо пра неабходную мадэрнізацыю ўсіх рэгіянальных і ўсеўкраінскі тэлеле — і радыёканалаў.

Дзіцячы песенны конкурс Эўравізіі — штогадовы міжнародны конкурс для дзяцей да 15 гадоў, у якім удзельнічаюць па адным прадстаўніку ад кожнай з краін-членаў Эўрапейскага вяшчальнага саюзу. У лістападзе 2018-га конкурс адбудзецца ў Менску. Украіна ўдзельнічае ў спаборніцтве з 2006 году, аднак упершыню за ўсю гісторыю конкурсу вымушаная адмовіцца ад удзелу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG